адукацыйна-культурніцкая ініцыятыва

Buślanka

Buślanka

Нашая місія - гэта ўстойлівае развіццё беларусаў як еўрапейскага народа праз сучасную і эфектыўную адукацыю.

Нашая дзейнайсць накіраваная на тое, каб беларускамоўныя дзеці з нацыянальнай свядомасцю мелі зразумелыя шляхі дасягнення паспяховасці ў сучасным свеце.

Нашыя каштоўнасці
  • Асэнсаванасць і мэтанакіраванасць — стымуляванне ўмення жыць з мэтай, яснасцю і адказнасцю за свой выбар.

  • Адукаванасць і прафесійны рост — падтрымка сталай цікавасці да навучання, развіццё кампетэнцый і адказнага стаўлення да сваёй справы.

  • Выхаванне як аснова развіцця — фарміраванне каштоўнасцей, звычак і ўнутраных якасцей з ранняга ўзросту.

  • Пазітыўнае мысленне і аптымізм — выхаванне здольнасці бачыць магчымасці і захоўваць надзею нягледзячы на складанасці.

  • Унутраная сіла і псіхалагічная ўстойлівасць — развіццё здаровых унутраных апораў, здольнасці вытрымліваць жыццёвыя выпрабаванні і захоўваць раўнавагу.

  • Эмацыянальны інтэлект — фарміраванне эмпатыі, самасвядомасці і ўмення кіраваць пачуццямі.

  • Уменне канцэнтравацца — развіццё ўвагі, самадысцыпліны і паглыблення ў працэс.

  • Сацыяльныя сувязі і давер — стварэнне моцных, надзейных і давяральных адносін з іншымі.

  • Здароўе і гармонія цела — клопат пра фізічнае здароўе і эстэтычнае стаўленне да цела як складніка асобы.

  • Самапавага і рэалістычная самаацэнка — падтрымка прыняцця сябе і веры ва ўласную вартасць.

  • Эстэтычнае мысленне — любоў да прыгажосці, мастацтва і сэнсоўнай формы ва ўсім, што мы робім.

  • Жыццёвы досвед і адкрытасць да новага — павага да асабістай гісторыі кожнага і падтрымка навучання праз практыку.

ШТО МЫ ПРАПАНУЕМ

Анлайн-курсы

Мы верым, што будучыня Беларусі пачынаецца з якаснай адукацыі нашых дзяцей.

Далучайце дзетак да нашых анлайн-курсаў, каб разам дапамагаць ім раскрываць свой патэнцыял і станавіцца актыўнымі, адукаванымі грамадзянамі.

Беларуская мова і літаратура

Гадавы цыкл заняткаў для дзяцей 5-17 гадоў

Гісторыя і мастацтва Беларусі

Гадавы цыкл заняткаў для дзяцей 12-17 гадоў

Прыродазнаўства

Цыкл з 16 заняткаў для дзяцей 7-9 гадоў

Біялогія

Цыкл з 16 заняткаў для дзяцей 10-14 гадоў

Ангельская мова

Размоўны клуб для дзяцей 7-12 гадоў

Эмацыйны інтэлект

Цыкл з 12 сустрэч для дзяцей 7-9 гадоў

Фінансавая граматнасць

Цыкл з 8 сустрэч для падлеткаў

Геаграфія

Цыкл з 16 сустрэч для дзяцей 10-14 гадоў

Матэматыка і логіка

Гадавы цыкл для дзяцей ад 5 гадоў

Чалавек і свет

Цыкл з 10 сустрэч для дзяцей 6-10 гадоў

Размоўны клуб

Гадавы цыкл сустрэч пра беларускую мову для падлеткаў

Здаровы лад жыцця

Цыкл з 5 сустрэч пра карысныя звычкі

Нашыя дасягненні

Настаўніцкая супольнасць

20+ прафесіяналаў, якія распрацоўваюць і праводзяць заняткі. Супраца з настаўнікамі і школамі ў Еўропе і Грузіі.

Анлайн-адукацыя

10+ анлайн-курсаў для дзяцей і дарослых на роднай мове. 200+ вучняў.

Дапаможнікі

Стварэнне альтэрнатыўных дапаможнікаў па вывучэнні беларускай мовы, а таксама чытанні і пісьме.

Дыдактычныя напрацоўкі

Супраца з вырабнікамі мультымедыя для стварэння якаснага адукацыйнага кантэнта на роднай мове для дзяцей.

Партнёрства

Супраца з установамі адукацыі ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані (PL), Вільні (LT), Батумі (GE).

Кола патронаў

Магістрат па фінансаванні: рэсурс для падтрымкі праектаў.

Анлайн-часопіс

Штомесячны часопіс для школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў.

Жадаеце падтрымаць нас?

АЎТАРАМ МОЖА СТАЦЬ КОЖНЫ!

Часопіс "Бусьлянка"

Наш штомесячнік - гэта спроба стварыць віртуальную прастору, якая б звязвала беларусаў і беларусікаў незалежна ад месцазнаходжання. Аўтарамі "Бусьлянкі" з'яўляюцца і бацькі, і дзеці, і настаўнікі.

На старонках часопіса Вы знойдзеце:

  • значныя падзеі і святы народнага календара

  • заданні ад настаўнікаў і для настаўнікаў

  • артыкулы пра выбітных асобаў і інтэрв'ю пра прафесіі

  • парады на кнігі і рэкамендацыі на карысныя рэсурсы

Дапаможнік "Чытанка-Бусьлянка"

Шаноўныя дарослыя!

Перад вамі - дапаможнік па навучанні чытанню для дзетак 5-6 гадоў, створаны настаўнікамі і бацькамі для настаўнікаў і бацькоў.

Першая частка:

падрыхтоўчы этап.

Падрыхтоўка да навучання чытанню - гэта вельмі важны працэс, падчас якога варта не спяшацца з літарамі. Калі на гэтым этапе ўсё зрабіць правільна, далейшы шлях пойдзе лёгка і цікава.


Другая частка:

знаёмства з літарамі.

Вывучэнне літар - гэта этап, калі пачынаецца больш свядомае знаёмства з гукамі і літарамі. На гэтым этапе важна не проста паказаць літары, а дапамагчы дзіцяці пачуць, адчуць і ўбачыць іх, звязаўшы з канкрэтным досведам, вобразам, рухам і эмоцыяй.


Трэцяя частка:

чытанне па складах.

Чытанне па складах - ключавы пераход ад “ведання літар” да сапраўднага чытання. Менавіта тут дзеці вучацца злучаць гукі ў склады і бачыць у складзе “цаглінку” слова.


Чацвёртая частка:

першыя словы і сказы.

Чытанне слоў і сказаў - гэта этап, на якім дзіця ўпершыню сапраўды адчувае сябе чытачом. Вельмі важна не перагрузіць яго, а наадварот — стварыць адчуванне поспеху і лёгкасці.


Пятая частка:

першыя тэксты.

Развіццё бегласці чытання і разумення тэксту - гэта важны этап, які завяршае базавую падрыхтоўку дзіцяці да самастойнага чытання.

На гэтым этапе дзеці ўжо спрабуюць чытаць без дапамогі дарослых, але важна, каб іх чытанне было плаўным, выразным і з разуменнем зместу.

Водгукі

Слова - дзеткам і іх бацькам!

Кантакты:

buslanka.edu@gmail.com

Terms | Privacy