Дзейнасць нашай школы

Нашая дзейнайсць накіраваная на тое, каб беларускамоўныя дзеці з нацыянальнай свядомасцю мелі зразумелыя шляхі дасягнення паспяховасці ў сучасным свеце.

МЫ ВЕРЫМ, ШТО БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ ПАЧЫНАЕЦЦА З ЯКАСНАЙ АДУКАЦЫІ

Наша місія

Нашая місія — гэта ўстойлівае развіццё беларусаў як еўрапейскага народа праз сучасную і эфектыўную адукацыю. Мы дапамагаем беларускім дзецям фарміраваць нацыянальную свядомасць і адкрываем шляхі для іх дасягненняў у глабальным грамадстве. Наша мэта — даць новаму пакаленню трывалы сэнсавы фундамент, каб яно расло свядомым, свабодным і канкурэнтаздольным.

Жадаеце падтрымаць нас?

Ваша дапамога дазваляе нам захаваць родную мову і рабіць якаснае навучанне даступным для дзяцей у любой краіне.

МЫ ДАЕМ НЕ ТОЛЬКІ ВЕДЫ, АЛЕ І ЎПЛЫВАЕМ НА СВЕТАПОГЛЯД

Нашыя каштоўнасці
  • Асэнсаванасць і мэтанакіраванасць

    Стымуляванне ўмення жыць з мэтай, яснасцю і адказнасцю за свой выбар.

  • Адукаванасць і прафесійны рост

    Падтрымка сталай цікавасці да навучання, развіццё кампетэнцый і адказнага стаўлення да сваёй справы.

  • Выхаванне як аснова развіцця

    Фарміраванне каштоўнасцей, звычак і ўнутраных якасцей з ранняга ўзросту.

  • Пазітыўнае мысленне і аптымізм

    Выхаванне здольнасці бачыць магчымасці і захоўваць надзею нягледзячы на складанасці.

  • Унутраная сіла і псіхалагічная ўстойлівасць Развіццё здаровых унутраных апораў, здольнасці вытрымліваць жыццёвыя выпрабаванні і захоўваць раўнавагу.

  • Эмацыянальны інтэлект

    Фарміраванне эмпатыі, самасвядомасці і ўмення кіраваць пачуццямі.

  • Уменне канцэнтравацца

    Развіццё ўвагі, самадысцыпліны і паглыблення ў працэс.

  • Сацыяльныя сувязі і давер

    Стварэнне моцных, надзейных і давяральных адносін з іншымі.

  • Здароўе і гармонія цела

    Клопат пра фізічнае здароўе і эстэтычнае стаўленне да цела як складніка асобы.

  • Самапавага і рэалістычная самаацэнка

    Падтрымка прыняцця сябе і веры ва ўласную вартасць.

  • Эстэтычнае мысленне

    Любоў да прыгажосці, мастацтва і сэнсоўнай формы ва ўсім, што мы робім.

  • Жыццёвы досвед і адкрытасць да новага

    Павага да асабістай гісторыі кожнага і падтрымка навучання праз практыку.

Мы заўсёды адкрытыя да камунікацыі!

Напішыце нам, і мы адкажам на ўсё, што вас цікавіць пра працы і праекты фундацыі.

Fundacja Edukacji „Buślanka”

KRS: 0001180058

REGON: 542069420

NIP: 7011266604

Adres: ul. HOŻA, nr 86, lok. 410, WARSZAWA,

kod 00-682, kraj POLSKA