Нашыя выданні
Мы выдаем адукацыйныя дапаможнікі і штомесячны часопіс для дзяцей, бацькоў і настаўнікаў. Ствараем адукацыйную прастору і дапамагаем лёгка навучыцца чытаць па-беларуску.
АЎТАРАМ МОЖА СТАЦЬ КОЖНЫ!
Наш штомесячнік - гэта спроба стварыць віртуальную прастору, якая б звязвала беларусаў і беларусікаў незалежна ад месцазнаходжання. Аўтарамі "Бусьлянкі" з'яўляюцца і бацькі, і дзеці, і настаўнікі.
На старонках часопіса Вы знойдзеце:
значныя падзеі і святы народнага календара
артыкулы пра выбітных асобаў і інтэрв'ю пра прафесіі
заданні ад настаўнікаў і для настаўнікаў
парады на кнігі і рэкамендацыі на карысныя рэсурсы

Шаноўныя дарослыя!
Перад вамі - дапаможнік па навучанні чытанню для дзетак 5-6 гадоў, створаны настаўнікамі і бацькамі для настаўнікаў і бацькоў.

Падрыхтоўчы этап
Падрыхтоўка да навучання чытанню - гэта вельмі важны працэс, падчас якога варта не спяшацца з літарамі. Калі на гэтым этапе ўсё зрабіць правільна, далейшы шлях пойдзе лёгка і цікава.

Знаёмства з літарамі
Вывучэнне літар - гэта этап, калі пачынаецца больш свядомае знаёмства з гукамі і літарамі. На гэтым этапе важна не проста паказаць літары, а дапамагчы дзіцяці пачуць, адчуць і ўбачыць іх, звязаўшы з канкрэтным досведам, вобразам, рухам і эмоцыяй.

Чытанне па складах
Чытанне па складах - ключавы пераход ад “ведання літар” да сапраўднага чытання. Менавіта тут дзеці вучацца злучаць гукі ў склады і бачыць у складзе “цаглінку” слова.

Першыя словы і сказы
Чытанне слоў і сказаў - гэта этап, на якім дзіця ўпершыню сапраўды адчувае сябе чытачом. Вельмі важна не перагрузіць яго, а наадварот — стварыць адчуванне поспеху і лёгкасці.

Першыя тэксты
Развіццё бегласці чытання і разумення тэксту - гэта важны этап, які завяршае базавую падрыхтоўку дзіцяці да самастойнага чытання.
На гэтым этапе дзеці ўжо спрабуюць чытаць без дапамогі дарослых, але важна, каб іх чытанне было плаўным, выразным і з разуменнем зместу.
Fundacja Edukacji „Buślanka”
KRS: 0001180058
REGON: 542069420
NIP: 7011266604
Adres: ul. HOŻA, nr 86, lok. 410, WARSZAWA,
kod 00-682, kraj POLSKA